Падчас старшынства ў ЕС Швецыя зробіць Беларусь прыярытэтам
Святлана Ціханоўская сустрэлася з новым прэм’ер-міністрам Швецыі Ульфам Крыстэрсанам. Абмеркавалі магчымасць правядзення дыскусіі высокага ўзроўню па Беларусі.
Міністр замежных справаў Тобіас Більстром запэўніў, што для Швецыі падтрымка Беларусі будзе прыярытэтам падчас старшынства ў ЕС. Святлана Ціханоўская заклікала размарозіць шведскую дапамогу для Беларусі і накіраваць на падтрымку рэпрэсаваных.
Святлана Ціханоўская папрасіла міністарку па міграцыі Марыю Стэнэргард працягнуць выдачу візаў беларусам у Мінску, а таксама прапанавала стварыць працоўную групу па пытаннях міграцыі з удзелам беларускай дыяспары.
На сустрэчы з прэзідэнтам гарадской рады Стакгольма Оле Бурэлем абмеркавалі падтрымку беларускіх культурных ініцыятываў і праектаў.
Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларусамі Швецыі і выступіла на мітынгу ў падтрымку Украіны ў цэнтры Стакгольма:
«Два тыраны трымаюць маю краіну ў закладніках».
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну