Вашыя прапановы – чым павінны займацца беларусы ў Кантактнай групе па супрацоўніцтве паміж Радай Еўр…

Вашыя прапановы – чым павінны займацца беларусы ў Кантактнай групе па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю?

У 2022 годзе рашэннем Камітэта Міністраў Рады Еўропы была створаная Кантактная група па супрацоўніцтве паміж Радай Еўропы і Беларуссю. Падрабязней пра тое, як яна працуе і для чаго патрэбная тут.

У склад групы ўвайшлі прадстаўнікі і прадстаўніцы дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Кантактная група будзе дзейнічаць на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятываў Беларусі.

Кантактнай групай ужо вызначаныя магчымыя тэмы супрацоўніцтва з Радай Еўропы. У вас ёсць магчымасць ацаніць актуальнасць гэтых тэмаў, прапанаваць як канкрэтныя дзеянні па пазначаных кірунках, так і дадатковыя тэмы, якія вам падаюцца важнымі.

Пераходзьце па спасылцы і выбірайце задачы для кантактнай групы: https://cutt.ly/A12wWJ2.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну