“Удачы!” ці “Жыве Беларусь!” На сустрэчы Рады міністраў АБСЕ фатограф Getty Images зрабіў вельмі цік…

“Удачы!” ці “Жыве Беларусь!”

На сустрэчы Рады міністраў АБСЕ фатограф Getty Images зрабіў вельмі цікавы здымак, калі Святлана Ціханоўская знаходзілася побач з прадстаўніком МЗС Беларусі Андрэем Дапкюнасам.

Святлана Ціханоўская расказала “Радыё Свабода”, што пабачыла таблічку «Беларусь»:
«Я ведала, хто гэта, падышла да яго і сказала яму: «Удачы!». Ён не чакаў мяне пабачыць, спалохаўся, я думаю, нічога не адказаў».

Калі б Святлана Ціханоўская сказала гэтаму лукашэнкаўскаму дыпламату “Жыве Беларусь!” было б вельмі сімвалічна і смешна.

Але не таму, што ў Беларусі амаль прыраўнялі гэты заклік-дэвіз да нацызму, а таму, што маці Андрэя Дапкюнаса, як паведамляе тг-канал Historyja, з’яўляецца ўнучатай пляменніцай Янкі Купалы – аўтара “Жыве Беларусь!”.



Беларусы Замежжа | Даслаць навіну