З 9 па 11 снежня ў Львове праходзіў беларуска-украінскі форум.Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Святла…


З 9 па 11 снежня ў Львове праходзіў беларуска-украінскі форум.

Анатоль Лябедзька, прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламентскай супрацы, распавёў пра вынікі форуму.

Хто выступіў ініцыятарам форуму?

Форум носіць імя князёў Астрожскіх, бо гэтыя гістарычныя персанажы аб’ядноўваюць Украіну і Беларусь. Арганізатарамі сталі беларускі інстытут даследаванняў «Палітычная сфера», цэнтр «Еўрапейскі Дыялог, украінская арганізацыя «Прызма» Украінскі Каталіцкі ўніверсітэт.

Якія мэты і задачы ставілі арганізатыры?

Як высвятляецца украінцы пра беларусаў, і наадварот, маюць нейкія агульныя ўяўленні, але не больш таго. Бракуе недахоп інфармацыі, аналітыкі, супольных планаў, і як вынік, зразумелай і эфектыўнай стратэгіі. Мы маем волю стварыць стала дзейную пляцоўку на якой бы абмяркоўвалася шырокае кола розных пытанняў і выпрацоўваліся рэкамендацыі, якія адказваюць на пытанне што рабіць? Нам і украінцам.

#BelarusWithUkraine

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну