Што рабіць тым, каго абяцаюць пазбавіць грамадзянства?Учора палата прадстаўнікоў ухваліла законапра…

Што рабіць тым, каго абяцаюць пазбавіць грамадзянства?

Учора палата прадстаўнікоў ухваліла законапраект аб пазбаўленні беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, грамадзянства за «экстрэмісцкую дзейнасць». «Белсат» разбіраўся, што з гэтай нагоды робяць дэмакратычныя сілы, куды звяртацца беларусам і пры чым тут прапагандысты.

Народныя амбасады Беларусі таксама далі сваі парады беларусам, у якіх адбяруць грамадзянства, і гатовы ім дапамагаць.

Прадстаўнікі ініцыятывы распавялі «Белсату» на некаторых прыкладах, што рабіць і куды звяртацца.

Напрыклад, у Польшчы можна атрымаць праязны дакумент для замежніка або жэнеўскі пашпарт: трэба прасіць міжнародную абарону або прытулак. Народныя дыпламаты кажуць, што польскія ўлады, хутчэй за ўсё, будуць лічыць сам факт пазбаўлення грамадзянства падставаю для легалізацыі.

У Літве таксама выдаюць пашпарты замежніка, але трэба быць у краіне з гуманітарных прычынаў. У хадайніцтве пазначаецца абгрунтаванне, што асоба не мае магчымасці звярнуцца ў афіцыйную амбасаду. «Абавязкова мусіць быць ліст-паручальніцтва ад «Freedom House», які яны шлюць у Міністэрства замежных справаў, і спаборніка гуманітарнага статусу ўлучаюць у спісы, якія потым перасылаюцца ў міграцыйныя службы.

У Грузіі таксама прадугледжаная працэдура выдачы дарожных пашпартоў і праязных дакументаў для асобаў без грамадзянства, уцекачоў ці тых, хто застаецца ў краіне з гуманітарных прычынаў.

У Чэхіі гатовыя выдаваць беларусам-неграмадзянам праязныя дакументы: і тым, хто стала там жыве, і тым, хто з часовым відам на жыхарства альбо візаю. «На чэшскія дазволы на пражыванне факт пазбаўлення грамадзянства Рэспублікі Беларусь не будзе мець уплыву», – запэўнілі Народную амбасаду ў Міністэрстве ўнутраных справаў Чэхіі.

Больш падрабязна па спасылцы.

Пытанне з пазбаўленнем грамадзянства, выдадзенага па нараджэнні, у сусветнай практыцы сустракаецца не часта, і не ўсе краіны маюць працэдуры, як дзейнічаць у такой сітуацыі. Але Народныя амбасады працягваюць інфармаваць урады розных краін аб складанасцях, з якімі, магчыма, давядзецца сутыкнуцца, для падрыхтоўкі адпаведных дзеянняў.

Народныя амбасады гатовыя адказваць на пытанні і дапамагаць з інфармацыяй:

Публічны чат для зносін, сувязі з прадстаўнікамі НА і аказання інфармацыйнай падтрымкі (памятайце аб лічбавай бяспецы):
@PEofBelarus_chat

Ананімна і бяспечна звязацца з намі можна праз чат-бот:
@PEofBelarus_Bot

Альбо праз электронную пошту:
[email protected]

Народныя Амбасады | Ананімны зварот