Беларусы замежжа!
Мы зрабілі шмат, каб нашыя галасы пачулі! Многія з нас дагэтуль дапамагаюць палітзняволеным, падтрымліваюць беларусаў, якія бароняць Украіну і іх народ і людзей на нашай зямлі.
Вы нагадваеце людзям у краінах, дзе вы апынуліся, што Беларусь – гэта не рэжым лукашэнкі (падкантрольны імперыі пуціна), а народ, які прагне міру, свабоды, сяброўскіх стасункаў з краінамі ўсяго свету.
У Беларусі засталіся людзі, якія не здаюцца і вераць, як і мы з Вамі, ў перамены на нашай радзіме. Нажаль, мы не можам быць разам. Не можам абняць сяброў і родных.
Але мы можам узяць сцягі, сказаць словы падтрымкі і любові. А можам памаўчаць і пастарацца адчуць адзін аднога на адлегласці.
Заклікаем вас у перадсвяточны час Новага года сабрацца на плошчах вашых гарадоў у адзін і той жа час.
Нас шмат і мы, як і раней, павінны быць РАЗАМ!
Чакаем усіх 27 снежня ў 19.00, па мясцоваму часу на плошчах Вашых гарадоў!!!
Вашы відэа і фота з акцый, пажаданні, пытанні адпраўляйце да нас у бот @kpd_by_bot
Жыве Беларусь!