Беларусы Варшавы ў нядзелю сабраліся, каб выказаць пратэст супраць дзеянняў нелегітымнай улады ў Бе…

Беларусы Варшавы ў нядзелю сабраліся, каб выказаць пратэст супраць дзеянняў нелегітымнай улады ў Беларусі

“У панядзелак Пуцін збіраецца наведаць у Менску Лукашэнку. Два крывавых дыктатары сустрэнуцца, каб абмеркаваць дзеянні супраць сваіх народаў і народа Украіны, што мужна змагаецца за сваю зямлю.

Мы хочам нагадаць, што Лукашэнка не з’яўляецца легітымным прадстаўніком беларускага народу. Ён разам са сваімі памагатымі толькі і думае, як зрабіць рабоў і гарматнае мяса з беларусаў. А тых, хто з гэтым не згодны, садзіць у турмы, катуе і забівае.

Таму ніякія паперкі і новыя недазаконы не важныя. Важна тое, што ў нашых сэрцах мы ўсе і назаўсёды годныя Беларусы!”

Жыве Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну