Падзяліся святам з беларускімі сем’ямі і дапамажы стварыць навагодні настрой!
Праект “Хуткая ўзаемадапамога” запусціў святочную акцыю:
https://youtu.be/M3Cyo872qcoВазьмі ўдзел і дапамажы стварыць добры настрой перад Раством і Новым годам. Бо для свята людзям патрэбныя іншыя людзі. Яны скажуць цёплыя словы, падораць падарункі, упрыгожаць дамы і вуліцы і, галоўнае, здзейсняць цуды.
Што гэта за свята без цудаў?На сайце
http://svyata.hutka.help/ ты можаш абраць, для каго стаць асабістым Дзедам Марозам і стварыць навагодняе чараўніцтва. Пачытаць гісторыі беларусаў і беларусак, якім зараз гэтак не хапае святочнага настрою і цудаў.
А самы просты і шчыры спосаб
зрабіць свята – зрабіць яго ўласнымі рукамі. І абавязкова падзяліцца з тымі, каму не выстачае настрою перад святамі. Сутнасць акцыі – аб’яднацца са сваімі блізкімі, каб зрабіць навагоднія цацкі разам. Для гэтага не шмат чаго патрэбна, а ў выніку ёсць добры настрой, прыгожыя рэчы і дапамога дарослым і дзецям.
Што трэба рабіць? Глядзець ролікі, у якіх распавядаюць, як можна зрабіць упрыгожванні для ёлкі ці кватэры. Ёсць тры відэа з інструкцыямі: Дзед Мароз, ялінка і анёлак. Менавіта гэтыя тры рэчы і з’яўляюцца сімваламі акцыі ад Хуткай узаемадапамогі.
Рабіць арыгамі паводле інструкцыяў. Лічым, што гэта проста і весела дапаможа бавіць час с блізкімі і сябрамі.
Выкладваць фотаздымкі папяровых герояў у сацыяльных сетках з хэштэгам
#Падзялісясвятам. Каб больш людзей даведаліся пра навагоднюю акцыю.
Данаціць сем’ям, якія сталі ахвярамі беларускага рэжыму ці былі вымушаныя бегчы адразу з Беларусі, а потым і з Украіны.
Падчас акцыі ў сацыяльных сетках можна будзе знайсці больш парадаў ад каманды
Хуткай Узаемадапамогі, як стварыць святочны настрой перед Раством і Новым годам.
Памятай: невялічкія дзеянні могуць ажыццявіць нечыя жаданні.
Беларусы Замежжа |
Даслаць навіну