Служба салідарнасці
23 студзеня ў 18:00 каталіцкая парафія Святой Яўгеніі (Стакгольм, Kungsträdgårdsgatan 12) сумесна з Народнай амбасадай Беларусі ў Швецыі і Беларусамі Швецыі ладзіць службу салідарнасці ў падтрымку зняволеных і пераследаваных актывістаў, нацыянальных і рэлігійных меншасцяў Беларусі. Рэжым лукашэнкі заклеймаваў беларускіх католікаў як нелаяльных і варожых. Пераслед асабліва закрануў польскую і літоўскую меншасці: школы і асацыяцыі зачыняліся, кіраўнікоў саджалі ў турмы.
Служба будзе прымеркавана да святкавання гадавіны Студзеньскага паўстання 1863 супраць расейскай акупацыі ў Беларусі, Літве, Польшчы і часткова ва Украіне. У Беларусі яго ўзначаліў Кастусь Каліноўскі. Сёння яго імя носіць беларускі полк, удзельнікі якога разам з украінцамі змагаюцца за свабоду і незалежнасць Украіны.
Запрашаем на службу салідарнасці за свабоду пераследаваных меншасцяў, у гонар паўстанцаў студзеня і іх сучасных паслядоўнікаў, якія мужна змагаюцца за свабоду Украіны.
Народныя Амбасады | Ананімны зварот