Яшчэ адзін чат беларускай дыяспары прызнаны «экстрэмісцкім»Як паведамляе “Вясна”, згодна з рашэннем…

Яшчэ адзін чат беларускай дыяспары прызнаны «экстрэмісцкім»

Як паведамляе “Вясна”, згодна з рашэннем так званага суда Баранавіцкага раёну і Баранавічаў ад 5 студзеня, інфармацыйная прадукцыя тэлеграм-чата «BelPoznan Навіны + Важнае» прызнаная «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Першым чатам беларускай дыяспары, які “ўлады” прызналі «экстрэмісцкім», быў Telegram-чат «Беларусы Вроцлава». Пазней гэты знак якасці атрымала Instagram-старонка беларускай дыяспары ў Аўстрыі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну