У Варшаве можа з’явіцца беларускамоўная школа для дзяцей (1-8 клас) і школа мастацтваўЯк паведамляе…

У Варшаве можа з’явіцца беларускамоўная школа для дзяцей (1-8 клас) і школа мастацтваў

Як паведамляе “Free Belarus Center”, подпісы пад лістом да варшаўскіх уладаў аб прадастаўленні памяшкання для школы збіраюць фонд Życie, Беларуская школа мастацтваў імя М. Равенскага і Школа-садок для беларусаў замежжа “Я дома”.

Да 21 студзеня беларусы Варшавы могуць пакінуць подпісы на адной з наступных пляцовак:

Дабрачынны фонд Życie, ul. Jaworzyńska 8/7 (16-20 студзеня, 10:00-16:00)

Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11 (17-19 студзеня, 16:00-20:00, 21 студзеня, 12:00-20:00)

Free Belarus Center, ul. Mokotowska 24, 3 паверх, офіс 64 (19-20 студзеня, 10:00-18:00)

ГЦ Złoty Tarasy, ul. Złota 59, паверх 0, Costa Coffee (21 студзеня, 9:00-21:00)

Рух Беларускай Салідарнасці, ul.Hoża 41, офіс 2 (16-20 студзеня, 12:00-19:00)

Дадатковыя пытанні і запыт на ліст для асабістага збору подпісаў можна накіроўваць па гэтай спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну