20 снежня прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно брала ўдзел у сустрэчы, аргані…

20 снежня прадстаўніца Народнай Амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно брала ўдзел у сустрэчы, арганізаванай асацыяцыяй выпускнікоў Падуанскага ўніверсітэта і асацыяцыяй “Сantiere delle donne” з ўдзелам дэпутата італьянскага парламента Alberto Stefani, прэзідэнта гандлёва-прамысловай палаты Antonio Santacono, дэкана кафедры паліталогіі Elena Pariotti і іншых.

Сустрэча была прысвечана палітыцы, ролі жанчын у палітыцы, неабходнасці прыцягнення ў палітычныя структуры моладзі, стымуляванню цікавасці да міжнароднай палітыкі.

Юлія падзялілася ўласным досведам, распавяла пра сітуацыю ў Беларусі і пазнаёміла з праектамі, якія зараз знаходзяцца ў распрацоўцы.



Народныя Амбасады | Ананімны зварот