160 гадавіна паўстання Кастуся Каліноўскага
22 студзеня 1863 года пачалося вызвольнае антырасійскае паўстанне 1863-1864 гг., вядомае як паўстанне Кастуся Каліноўскага. Гэтая падзея стала адной з самых важных у нашай навейшай гісторыі.
Паролем для вызначэння прыхільнікаў было:
– “Каго любіш?”
– “Люблю Беларусь”
– “То, узаемна”.
“Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку…
Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе, ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу…
Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжо ня будзе.” – Кастусь Каліноўскі, “Лісты з-пад шыбеніцы”.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну