Навіны
*
Рабочий визит BELPOL в Литовскую РеспубликуС 11 по 14 сентября 2024 года публичные и непубличные пре…
*
​​«Адпусці народ Мой»: заклікаем маліцца за Беларусь 17 верасня17 верасня праваслаўныя хрысціяне, як…
*
РАЗМОЎНЫ КЛУБ ЛІТОЎСКАЙ МОВЫ адкрываецца пры нашай парафіі. Вядучы і настаўнік – святар Віталіус Моц…
*
Усім прывітанне! Будзем рады бачыць вас на гэтым (і не толькі) тыдні ў «Кропцы». Такія часы, што хо…
*
15 верасня адзначаўся Міжнародны дзень дэмакратыі.Для пачатку вызначэнне тэрміну «дэмакратыя», каб п…
*
Лавіце афішу падзей у беларускай прасторы 16-22 верасьня Панядзелак16:00 — адкрыцьцё выставы Плякат…
*
Сёння дзень смерці СЯРГЕЯ ПАЎЛОВІЧА – выбітнага беларускага педагога, багаслова, царкоўна-грамадскаг…
*
Тааааак!Хто з нашых парафіян не дайшоў да службы?Вось спасылка :)…
*
15 верасня 1929 г. у Менску нарадзіўся мастак-графік, выкладнік Арлен Кашкурэвіч*. Працаваў у станк…

«Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач» Прад…

*

«Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач»

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова пракаментавала заяву рэжыму пра стварэнне камісіі для працы з грамадзянамі, якія хочуць вярнуцца з-за мяжы, і прапанавала вызваліць найбольш уразлівую групу палітвязняў:

«Сёння мы бачым, што рэжым нібыта гатовы прабачаць «тых, хто памыліўся». Варта нагадаць, як сотні людзей напісалі лісты на памілаванне — а гэта няпросты маральны выбар — і вызваленыя былі толькі адзінкі, прычым праігнараваныя былі запыты нават ад людзей з інваліднасцю і людзей сталага веку. Мы бачым, як рэжым заяўляе пра гатоўнасць пусціць у краіну былых удзельнікаў пратэсту, якія «пакаяліся», але ў рэальнасці мы ведаем, што мноства людзей затрымліваюць на мяжы з РБ па надуманых абвінавачваннях. Пакуль мы бачым, што рэжым кажа роўна супрацьлеглае таму, што робіць у цёмным куце. І як заўжды, пры гэтым стараецца выглядаць дабрадзеем.

Ну што ж, тады ў нас ёсць прапанова: праваабаронцамі падрыхтаваны «гуманітарны спіс палітвязняў», куды ўваходзяць людзі з інваліднасцю, цяжкімі захворваннямі, пенсіянеры, непаўнагадовыя, шматдзетныя бацькі, жанчыны, — якія не павінны знаходзіцца за кратамі па меркаваннях гуманнасці. Выпусціце гэтых людзей — і пакажыце, што вы на самой справе гатовыя «зрабіць крок насустрач»

@CabinetBelarus