Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
(Не)вядомыя з пнеўматычнай зброі абстралялі вокны нашага храма ў Вільні.Гэты інцыдэнт упісваецца ў ш…
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Семінар па напісанні праектаў і стварэнні мастацкіх дасье у #Варшава, #Польшча Для каго: #творцы ро…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
2 адукацыйныя магчымасці для #НДА па распрацоўцы камунікацыйных стратэгій1⃣ Афлайн-#трэнінг д…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Супергарачы кол да тэмы мабільнасці: Nordic-Baltic Mobility Programme for Culture – #праграма мабіл…

​Рэабілітацыя для палітвязняў і іх сем’яў, падтрымка беларускай дыяспары. Вынікі працоўнага візіту С…

*

Рэабілітацыя для палітвязняў і іх сем’яў, падтрымка беларускай дыяспары. Вынікі працоўнага візіту Святланы Ціханоўскай у Харватыю

– На сустрэчы з прэм’ер-міністрам Андрэем Плянковічам гаварылі пра арганізацыю міжнароднай сустрэчы, прысвечанай Беларусі, а таксама новай стратэгіі Еўрасаюза па Беларусі. Беларуская лідарка падзякавала Харватыі за падтрымку ў Еўрапейскім Саюзе, Радзе Еўропы і АБСЕ – Харватыя паслядоўна падтрымлівае ініцыятывы і прапановы беларускіх дэмакратычных сілаў. Святлана Ціханоўская перадала просьбы ад беларускай дыяспары, у прыватнасці, каб Харватыя не патрабавала апастылю ад беларусаў, якія не могуць вярнуцца ў краіну.

– Харватыя не будзе прызнаваць рашэнні незаконных судоў супраць прадстаўнікоў дэмакратычнага руху, не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам і будзе працягваць працу з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў.

– Ціханоўская распавяла пра працу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, накіраваную, у тым ліку, на прадухіленне поўнамаштабнага ўдзелу беларускага войска ў вайне.

– Святлана Ціханоўская і міністр замежных справаў Харватыі Гордан Грліч-Радман абмеркавалі рэабілітацыйную праграму для былых палітвязняў і сем’яў рэпрэсаваных, якія ўжо існуюць у Нарвегіі, Італіі і Іспаніі. Таксама гаварылі пра студэнцкія і культурныя абмены.