Лабіяванне інтарэсаў сумленага беларускага бізнесу за мяжой26 студзеня ў Варшаве адбылася прэзентацы…

Лабіяванне інтарэсаў сумленага беларускага бізнесу за мяжой

26 студзеня ў Варшаве адбылася прэзентацыя новай місіі і каштоўнасцей ABBA (Association of Belarusian Business Abroad). Кіраўніцтва Асацыяцыі распавяло пра магчымасці, якія надае ўдзел у аб’яднанні. А менавіта:

Лобі: абарона правоў і прасоўванне інтарэсаў легальнага беларускага бізнесу на ўзроўні ўрадаў Польшчы і іншых краінаў Еўразвязу.
Фінансаванне: садзейнічанне ў прыцягненні дадатковай рэсурснай падтрымкі бізнесу (гранты, пазыкі, аблягчэнне крэдытавання праз стварэнне гарантыйнага фонду).
Экспертнасць: кансультацыйная падтрымка па прававых, бухгалтарскіх, і іншых пытаннях вядзення бізнесу за мяжой.
Нэтворкінг: пошук партнераў і інвестараў сярод партнерскіх бізнес-супольнасцей у ЕЗі ЗША.
Інтэграванне: узаемадапамога і бонусныя праграмы ад іншых удзельнікаў ABBA.

Больш падрабязна тут.

Адзін з напрамкаў міжнароднай супрацы будзе рэалізаваны пры падтрымцы Народных амбасад Беларусі ў розных краінах.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот