План дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на 2023 год
1 лютага на пасяджэнні Камітэта Міністраў Рады Еўропы Святлана Ціханоўская і Генеральная Сакратарка Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч прэзентавалі план з 15 канкрэтных мерапрыемстваў па падтрымцы прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў:
падтрымка незалежных журналістаў; дапамога пацярпелым ад рэпрэсій; садзейнічанне ўцягванню моладзі ў дэмакратычныя працэсы; праца над пытаннямі недыскрымінацыі і гендарнай роўнасці і інш.
Кантактная група ў Радзе Еўропы па Беларусі была створаная 7 верасня 2022 года. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці Беларусі, а таксама прадстаўнікі Рады Еўропы.