ЗАЯВА РАДЫ ПАСПАЛІТАГА РУШЭНЬНЯ: Мы, сябры Паспалітага рушэньня, у складзе Варшаўскай, Гданьскай, …

ЗАЯВА РАДЫ ПАСПАЛІТАГА РУШЭНЬНЯ:

Мы, сябры Паспалітага рушэньня, у складзе Варшаўскай, Гданьскай, Уроцлаўскай, Беластоцкай, Лодзкай, Познаньскай, Віленскай, Ковенскай харугваў (агульная колькасьць сяброў больш за 150 чалавек), сыходзячы з інтарэсаў далейшага разьвіцьця аб’яднаньня і канцэпцыі фармаваньня беларускіх нацыянальна-вызваленчых структур, заяўляем пра стварэньне самастойнай патрыятычна-спартовай абарончай арганізацыі па-за межамі Беларусі.

Дзейнасьць такой арганізацыі будзе спрыяць лепшай каардынацыі, унутранаму ўзаемадзеяньню і кіраваньню Рушэньнем, структурнаму пашырэньню і разьвіцьцю аб’яднаньня, мабілізацыі беларусаў, якія гатовыя змагацца за вызваленьне Беларусі, сістэмнай фізічнай і спэцыяльнай падрыхтоўцы, сталаму матэрыяльнаму забясьпячэньню, а таксама фармаваньню нацыянальнага сьветапогляду сярод тых, хто далучыўся і далучыцца да Рушэньня.

Мы адкрытыя да ўзаемадзеяньня з усімі беларускімі нацыянальна-дэмакратычнымі суб’ектамі, дзейнасьць якіх ськіравана на барацьбу з расейскай агрэсыяй, і спрыяе пабудове свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай Беларусі.

Жыве Беларусь!

Рада Паспалітага рушэньня, Варшава, 8 лютага 2023 года.

ВІДЭАЗВАРОТ: https://youtu.be/h4QdqMOMKhI

Далучайцеся да Паспалітага рушэньня! Абаронім Беларусь разам!

rushennie.org
t.me/rushennie
instagram.com/rushennie
youtube.com/@rushennie

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну