Адкрыццё выставы беларускай мастачкі ў шведскім каралеўскім палацы.Сёння ў Збоевай палаце шведскага…

Адкрыццё выставы беларускай мастачкі ў шведскім каралеўскім палацы.

Сёння ў Збоевай палаце шведскага каралеўскага палаца ў Стакгольме адбылася ўрачыстае адкрыццё сусветнага руху “Crafts that Unite, Heal, and Last” («Рукадзелле, якое аб’ядноўвае, вылечвае і захоўваецца»), заснаванае беларускай мастачкай Людмілай Хрысцесевай.

На выставе прадстаўлена тэкстыльная скульптура «HOME», вытворчасць якой пачалася ў Турцыі пры падтрымцы Шведскага інстытута. Працэс ткацтва да гэтага часу адбыўся як у Швецыі, так і ў ЗША. Мэта праекта – аб’яднаць жанчын усяго свету дзеля сястрынства і салідарнасці.

На адкрыцці прысутнічалі шведскія дзеячы мастацтва і паслы замежных краін. Супруга украінскага пасла Вікторыя Плахотнюк і прадстаўнік Народнай Амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман выступілі з прамовамі.

«Мэта Расіі і марыянеткавага рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — знішчыць беларускую і ўкраінскую культуры і ідэнтычнасці. Беларускай культуры ў Беларусі дазваляюць існаваць толькі ў вяскова-этнаграфічнай нішы. Усё, што з’яўляецца ўрбанным, сучасным, цікавым, якое супрацьпастаўляе сябе “рускаму свету” і “традыцыйным каштоўнасцям” з’яўляецца ворагам таталітарных рэжымаў і сістэматычна знішчаецца. Любая праява салідарнасці з Украінай пагражаць турмой і катаваннямі. Пакуль у Беларусі дзейнічае таталітарная дыктатура, мы павінны рабіць усё для падтрымкі беларускіх мастакоў за мяжой, каб захаваць сучасную беларускую культуру» — падкрэсліў Зміцер Васэрман у сваёй прамове.

Выстава будзе дэманстравацца ў Збоевай палаце падчас Стакгольмскага тыдня дызайну з 7 па 12 лютага.

Пасля прэзентацыі ў Каралеўскім палаце, праект будзе прадстаўлены на Oslo Freedom Forum па запрашэнні Фонду правоў чалавека.

Народныя Амбасады | Ананімны зварот