Сенат Чэхіі заклікаў урад гэтай дзяржавы прызнаць КДБ і ГУБАЗіК арганізацыямі, якія падтрымліваюць тэрарызм
У Рэзалюцыі, прынятай 15 лютага, адзначаецца, што «КДБ і ГУБАЗіК выкарыстоўваюцца рэжымам для пераследу апазіцыі і запалохвання грамадзянскай супольнасці Беларусі», у сувязі з чым Сенат заклікае ўрад Чэхіі накласці санкцыі на супрацоўнікаў гэтых «рэпрэсіўных органаў».
Прыняцце Рэзалюцыі з’яўляецца ў тым ліку вынікам працы прадстаўніка па транзіце ўлады Паўла Латушкі, які на сталай аснове кантактаваў з прадстаўнікамі органаў улады Чэхіі па гэтым пытанні і перадаў ім прававое абгрунтаванне для прыняцця рэзалюцыі такога зместу. Доказы злачыннасці КДБ і ГУБАЗіК былі прадастаўлены прадстаўніком па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым.