“Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,  Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.”Уладзімір Караткевіч”Я ‒ …

“Хто забыў сваіх продкаў ‒ сябе губляе,  Хто забыў сваю мову ‒ усё згубіў.”
Уладзімір Караткевіч

“Я ‒ беларус, мая родная мова ‒ беларуская.”
Васіль Быкаў

“Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні.”
Ніл Гілевіч

“Выціскаючы беларускую мову з школы, мы хілім да растраты вынікаў велізарнай, шматвяковай духоўнай працы цэлага народа, збіваем думку дзіцяці з натуральных псіхалагічных сцяжынак і груба абцінаем ягоны душэўны свет.”
Максім Багдановіч

“Беларуская мова – нашая галоўная сакральная каштоўнасць. Усё найлепшае, што было створанае на гэтай зямлі, створанае на беларускай – ад Бібліі Скарыны да Статута ВКЛ. І яна гэтай каштоўнасцю будзе заставацца, нават калі знікне.”
Валянцін Акудовіч

“Мова ‒ гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ.”
Іван Мележ

“Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову.”
Якуб Колас

“Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць.”
Цётка

“Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы.”
Генадзь Бураўкін

“Беларусь-католік, ці беларусь-праваслаўны павінны то помніць, што ў іх адна Бацькаўшчына – Беларусь, адна мова родная – беларуская, адны звычаі і абычаі, адвеку перадаваныя з пакалення ў пакаленне.”
Янка Купала

Крыніца: “Празрысты Магілёў”

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну