Ужо ў гэты аўторак 21 лютага на Дзень роднай мовы кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта разам з Беларускім Моладзевым Хабам і Беларускім домам у Варшаве правядзе арфаграфічны конкурс “Беларуская дыктоўка”.
Тэкст дыктоўкі прачытае Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні. 21.02.2023, 17:30 Варшава, вул. Добра 55, зала 1.110
Прыняць удзел у конкурсе змогуць усе, хто падаў заяўку да 16 лютага – абавязкова прыходзьце!
Пераможцаў чакаюць узнагароды! А тых, хто не зможа далучыцца да нас стацыянарна, запрашаем да ўдзелу анлайн. Тэкст дыктоўкі для самастойнай праверкі будзе апублікаваны на нашай старонцы ў Facebook.