24 лютага а 17:30 мы сустракаемся ля амбасады тэрарыстычнай дзяржавы ў Варшаве на вуліцы Belwederska…

24 лютага а 17:30 мы сустракаемся ля амбасады тэрарыстычнай дзяржавы ў Варшаве на вуліцы Belwederska 49 .

Адтуль адправіцца марш падтрымкі Украіны ў Сейм Польшчы.
Роўна год таму Расія-тэрарыстычная дзяржава развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны.
Давайце пакажам украінцам, што мы салідарныя з імі і будзем падтрымліваць іх да перамогі. Гэта вельмі важна для іх.
Давайце пакажам свету, як трэба падтрымліваць Украіну! Давайце будзем аказваць ціск на ўрады, каб яны павялічылі ваенную дапамогу, перадалі Самалёты F16, ракеты далёкасцю больш за 100 км і ўсё, што трэба Украіне для перамогі!

ВАЖНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
Вазьміце з сабой ліхтары на батарэйках.
Падчас акцыі пратэсту адбудзецца збор ліхтароў для ўкраінскіх дзяцей.
4,5 мільёна дзяцей у Украіне жывуць у цемры, так як у выніку пастаянных бамбардзіровак многія населеныя пункты адключаныя ад электрычнасці.
Вазьміце таксама наяўныя грошы, таму што будзе ажыццяўляцца збор на генератарныя ўстаноўкі для ўкраінскіх бальніц.

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!