У гадавіну нападу Расіі на Украіну распавядаем пра вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю
З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праяўляюць антываенную пазіцыю: ладзяць маршы і пікеты, псуюць чыгуначнае абсталяванне, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.
Сёння гадавіна ўварвання расійскіх войскаў на тэрыторыю Украіны, а ў Беларусі налічваюцца
12 асуджаных за дыверсіі на чыгунцы агулам на 191,5 гадоў няволі. За перадачу фота расійскай ваеннай тэхнікі ў СМІ асуджаныя не меней
за 31 асобу, за жаданне ваяваць на баку Украіны ў няволі
як мінімум 11 чалавек, восем з якіх асуджаныя.
Не меней за 20 асобаў зазналі пераслед за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і падтрымку Украіны.
Агулам за праяву антываеннай пазіцыі затрымана не меней за
1575 беларусаў і беларусак. З іх
56 чалавек асуджана паводле крымінальных справаў на тэрмін ад 1 да 23 гадоў.
«Вясна» распавядае пра вынікі пераследу беларусаў за антываенную пазіцыю