Вясна сімвалізуе пачатак жыцця і свабоду, беларусы чакаюць перамен і падтрымліваюць палітвязняў

Беларусы Замежжа

Вельмі хутка прыйдзе вясна. Мы ўсе яе вельмі чакаем.
Вясна сімвалізуе пачатак жыцця, росквіт, прабуджэнне прыроды, свабоду, цеплыню і прыгажосць.

Яшчэ мы чакаем вясну як сімвал перамен. Мы марым, што наша краіна будзе вольная і паняцце “палітвязень” увогуле знікне з абіходу беларусаў і беларусак. Мы працягваем рабіць усё магчымае для гэтага і не спыняемся ў нашых намаганнях. А пакуль павіншуем нашымі лістамі і паштоўкамі тых, хто нарадзіўся ў сакавіку.

Таксама падчас сустрэчы вы зможаце павіншаваць палітвязняў з Днём роднай мовы. У Музеі Вольнай Беларусі да нас далучыцца Кіраўнік праекта “Вольная мова” Цімох Акудовіч.

Запрашаем усіх:

Foksal 11
26 лютага, 16:00

Падтрымаць ініцыятыву можна і грашыма. Рэквізіты для данатаў:
Santander Bank Polska S.A.
KOD SWIFT/BIC: WBKPPLPP
PL33109010560000000150541802
Абавязкова пазначыць:
w sprawie gratulacji dla więźniów politycznych