«Гэта былі дроны. Удзельнікі аперацыі – беларусы, удзельнікі плана «Перамога», яны цяпер ужо ў бясп…

«Гэта былі дроны. Удзельнікі аперацыі – беларусы, удзельнікі плана «Перамога», яны цяпер ужо ў бяспецы за межамі краіны»

Кіраўнік аб’яднання «ByPol» Аляксандр Азараў паведаміў «Белсату», што расейскі самалёт А-50 у Мачулішчах атакавалі з паветра. Удзельнікі аперацыі ўсе выехалі за межы Беларусі.

Азараў паведаміў, што аперацыю рыхтавалі некалькі месяцаў, і выказаў меркаванне, што цяперашнія ўлады ў Менску не назавуць гэтую атаку нагодай для наўпроставага ўдзелу беларускай арміі ў вайне ва Украіне.

Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)

Без VPN

BYPOL звяртае ўвагу, што сілавікі пачалі адпрацоўваць сацыяльныя сеткі на прадмет выяўлення асоб, якія каментуюць падзеі на аэрадроме