Аб’яднанне «Беларусы Швецыі» атрымало адказ з дэпартаменту адукацыі на свой запыт пра выкладанне беларускай мовы ў шведскіх школах (modersmålsundervisning). Дзякуючы перамовам з дэпартментам адукацыі, правілы для беларусаў перагледзелі і беларускую мову можна вывучаць нават калі ёсць менш за 5 вучняў у камуне (муніцыпалітэце).
Каб атрымаць навучальныя гадзіны, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца ці будзе навучацца дзіця. Кожную заяўку школы рэгіструюць у дэпартаменце адукацыі. Як толькі заяўкі трапяць у дэпартамент адукацыі, запусціцца працэс рэркутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камунамі.