Навіны
*
BULBA FEST! Далучайцеся да нас на Bulba Fest — унікальнае сьвята культуры, смаку й добрай музыкі! Пр…
*
У Беларускай прасторы «Робім разам» у Варшаве адкрылася ўнікальная выстава плакатаў розных аўтараў …
*
Чем будет заниматься Пушилин в Минске?По информации BELPOL визит оккупанта Д.Пушилина не является сл…
*
Режим недоволен БРСМВ распоряжении BELPOL оказался документ, предназначенный «для внутреннего пользо…
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
19 верасня 1991 бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” былі зацверджаны дзяржаўнай сімволікай рэспубл…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…

«Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей» Прадстаўніца па …

*

«Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей»

Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова абвясціла аб стварэнні платформы для аказання дапамогі палітзняволеным, іх сем’ям і іншым уразлівым сацыяльным групам беларускага грамадства, якая будзе дзейнічаць па прынцыпе «аднаго вакна».

Вольга Гарбунова распавяла пра тое, чаму яна вырашыла адчыніць «адно вакно»:

«Я памятаю як гэта — выйсці з зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі. Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі. Падобныя пачуцці перажываюць іх сем’і.

З 2020 года шмат арганізацый і ініцыятыў уключаны ў дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Аднак мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, мы не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, мы не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру, якую дзесяцігоддзямі выбудоўвалі недзяржаўныя арганізацыі. Арганізацыі, фонды часта працуюць вельмі адасоблена, не ведаюць аб рэсурсах адзін аднаго. Толькі аб’яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Нашае рашэнне – стварэнне аператыўнага і інклюзіўнага інфармацыйнага рэсурсу, які збярэ ўсю даступную актуальную інфармацыю пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з рознымі сацыяльнымі праблемамі»

Вольга Гарбунова запрашае запоўніць анкету не толькі прадстаўнікам ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тым, хто карыстаўся іх дапамогай.

Акрамя таго, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях запрашае ў сваю каманду валанцёраў: тэхнічных спецыялістаў (back end i front end, ux/ui дызайн), спецыялістаў па маркетынгу, капірайтараў, перакладчыкаў — пішыце на пошту [email protected]
з пазнакай «валанцёрства» ў тэме ліста.

Падрабязней — на старонцы прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях у Інстаграме.

@CabinetBelarus