У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку музыкаў гурта “Tor Вand”, якiя зараз знаходзяцца за кратамі”Пес…

У Варшаве прайшла акцыя ў падтрымку музыкаў гурта “Tor Вand”, якiя зараз знаходзяцца за кратамі

“Песнi гурта “Tor Band” сталi сімваламі беларускай рэвалюцыі, а сам музычны калектыў быў неад’емнай часткай гістарычных падзей 2020 года. Кліпы гурта набіралі мільёны праглядаў за некалькі дзён.

У кастрычніку 2022 года найпапулярныя хіты «Жыве», «Хто, калі не мы», «Маці», «Мы – не народзец», «Беларус беларусу беларус», «Мы станем мацней», «Родная зямля» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У студзені ўжо гурт быў прызнаны экстрэмісцкім фарміраваннем. Музыкам прад’явілі абвінавачванні па 3 крымінальных артыкулах. Ім пагражаюць велізарныя тэрміны да 10 гадоў. За песні!

Аднак беларусы не забыліся і не забудуць герояў беларускай барацьбы за свабоду.
Свабоду TOR BAND. Свабоду палітвязням!”

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну