Байцы беларускага палка “Пагоня” віншуюць усіх беларусаў з Днём Волі!
Роўна 105 гадоў таму, 25 сакавіка 1918 года, была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі Трэцяй Устаўной граматай Рады БНР. Нарэшце на мапе былі дакладна вызначаны межы БНР, а дзяржаўнымі сімваламі сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня.
Дагэтуль барацьба беларусаў за свабоду і незалежнасць не скончана. Мы працягваем змагацца за нашыя каштоўнасці, каб кожны беларус мог адчуваць сябе вольным у вольнай краіне.
Байцы палка “Пагоня” рызыкуюць сваім жыццём дзеля перамогі Украіны кожны дзень, бо мы ведаем, што незалежнасць — гэта найгалоўнае, што павінна быць у кожнага народа.
Дзень Волі — яшчэ адна нагода для таго, каб узгадаць нашых Герояў, а таксама падзякаваць кожнаму беларусу, які не спыняецца ў дасягненні Перамогі над агульным ворагам.