У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.Больш за два гады ён знаходзіцца за крат…

*

У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам.

Больш за два гады ён знаходзіцца за кратамі. За гэты час ён пабываў у СІЗА Менску, Жодзіна і Гродна. Адчуў на сабе ціск з боку адміністрацыі, сярод іншага – блакаванне ліставання і наогул якой-небудзь інфармацыі.

8 лютага 2023 года, так званы суд, пакараў Анджэя 8 гадамі калоніі. Лідэра Саюза палякаў у Беларусі абвінавацілі ў “распальванні варожасці” і “закліку да санкцый”. Яму прапаноўвалі выезд за мяжу ў абмен на вызваленне, некалькі разоў – напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак журналіст адмовіўся.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну