​«Адносіны Беларусі з варожай Расіяй мусяць змяніцца». Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Ка…

«Адносіны Беларусі з варожай Расіяй мусяць змяніцца». Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Кангрэсе ЗША

«Расія адмаўляе і Беларусі, і Украіне ў іх фундаментальным праве на суверэнную дзяржаву. Аднак гэтыя дзве краіны – не канчатковая мэта расійскіх амбіцыяў, а крок на шляху да дэмантажу трансатлантычнага партнёрства. Таму я заклікаю ЗША і краіны-аднадумцы працягваць падтрымліваць Украіну, у тым ліку самай перадавой ваеннай тэхнікай, у яе мужнай барацьбе за права быць сабой і самастойна вызначаць сваю будучыню.

Вайна дала зразумець беларусам, што адносіны з варожай Расіяй мусяць змяніцца. Аб’яднаны Пераходны Кабінет распрацаваў падыход да перагляду адносінаў з Расіяй, які ўключае ў сябе выхад з ваеннага саюза з Расіяй і дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Замест гэтага мы пачалі працаваць над еўрапейскай перспектывай для Беларусі, што будзе ўключаць далучэнне да рэгіянальных ініцыятываў і шырокага партнёрства з суседнімі дзяржавамі. Я заклікаю Кангрэс ЗША падтрымаць гэтую стратэгічную змену для Беларусі.

Рэжым замешаны ў мностве злачынстваў і павінен несці адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці і за саўдзел у ваенных злачынствах ва Украіне. Лукашэнка зрабіў магчымай вайну супраць Украіны. Напад на Кіеў і Бучу быў здзейснены з Беларусі. Ён застаецца адзіным саюзнікам Расіі, выконваючы ўсе просьбы Пуціна і жорстка заціскаючы любыя формы пратэсту беларусаў супраць вайны. Лукашэнка заслугоўвае таго, каб сядзець побач з Пуціным перад трыбуналам за здзейсненыя злачынствы».

Увесь выступ – па спасылцы.