​4 красавіка Сейм Літвы прыняў у другім чытанні законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачы…

4 красавіка Сейм Літвы прыняў у другім чытанні законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што можа змяніцца для беларусаў.

«Ранейшая рэдакцыя законапраекта ўсталёўвала сур’ёзныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў у магчымасці атрымання візаў, падачы на від на жыхарства, грамадзянства, статус е-рэзідэнцтва і ў атрыманні электроннага подпісу.

Згодна з афіцыйным рэлізам на сайце Сейма, які з’явіўся адразу пасля правядзення галасавання па праекце закона, у канчатковай рэдакцыі законапраекта засталіся наступныя абмежаванні:

– прыпыненне падачы заяваў на атрыманне візы ў візавых службах Літвы за мяжой за выключэннем выпадкаў, калі пасярэднікам выступае МЗС Літвы. Гэтае абмежаванне ўжо дзейнічала ў дачыненні да беларусаў і ўведзенае падчас надзвычайнага становішча ў Літве.

– атрыманне статуса е-рэзідэнцтва і электроннага подпісу для грамадзянаў Беларусі, за выключэннем тых, хто мае часовы ці пастаянны від на жыхарства ў Літве. Звяртаем увагу, што часовы від на жыхарства таксама адзначаны ў афіцыйным рэлізе Сейма. Фактычна, раней статус е-рэзідэнцтва і электронны подпіс маглі атрымаць менавіта тыя людзі, якія трапляюць у выключэнні з гэтых абмежаванняў.

– увоз на тэрыторыю Літвы ўкраінскіх грыўняў.

Падчас заканатворчага працэсу Офіс камунікаваў з прадстаўнікамі палітычных партый, распрацоўнікамі законапраекта, прадстаўнікамі ўлады Літвы. Падчас камунікацый была перададзеная пазіцыя пра недапушчальнасць абмежаванняў і прапановы, распрацаваныя юрыстамі Офіса, пра іх змякчэнне, якія ў выніку былі ўлічаныя падчас другога чытання ў Сейме. Выключаныя абмежаванні па падачы на від на жыхарства, грамадзянства і падачы на е-рэзідэнцтва.

Адзначым, што заканатворчы працэс не скончаны. Згодна з Кантытуцыяй Літвы, закон павінен падпісаць прэзідэнт ці накіраваць да паўторнага разгляду з указаннем прычынаў».