Нягледзячы на дрэннае надвор’е і дождж, беларусы Варшавы сабраліся ў нядзелю на акцыі пратэсту супраць размяшчэння ядзернай зброі на нашай зямлі
“Мы не можам дазволіць, каб наша краіна стала месцам захоўвання зброі масавага знішчэння.
На акцыі мы выступалі за мір і бяспеку нашай краіны, казалі аб тым, што ядзерная зброя не з’яўляецца гарантыяй нацыянальнай бяспекі, а толькі пагрозай сусветнай супольнасці. Мы нагадвалі, што Беларусь заўсёды выступала за мірнае разьвіцьцё і адмову ад ядзернай зброі.
Мы лічым, што размяшчэнне ядзернай зброі на нашай тэрыторыі можа прывесці да катастрафічных наступстваў і пагражае не толькі нашай краіне, але і ўсяму свету. Мы не гатовы стаць закладнікамі ў гэтай небяспечнай гульні.
Мы, беларусы, стаім за мір і бяспеку нашай краіны. Мы супраць размяшчэння ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі і будзем змагацца за нашу Радзіму і яе будучыню.”
Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну