Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку
Вядома пра не менш як 614 затрыманняў і пра 433 выпадкі палітычна матываванага адміністрацыйнага пераследу: прызначана не менш як 166 адміністрацыйных арыштаў і 36 штрафаў; Працягваецца пераслед грамадзян за антываенныя выступы і падтрымку Украіны як ахвяры расейскай агрэсіі; На канец сакавіка ў месцах пазбаўлення свабоды ўтрымліваюцца 35 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ; У сакавіку праваабарончая супольнасць прызнала палітычнымі зняволенымі 44 чалавекі; Наогул «Вясне» вядома пра больш за 3 000 асуджаных паводле палітычна матываваных крымінальных спраў.