Беларускі Беластока правялі вясновае антыідэалагічнае мерапрыемства, па выніках якога даюць слушныя…

Беларускі Беластока правялі вясновае антыідэалагічнае мерапрыемства, па выніках якога даюць слушныя парады для беларусаў, як сваімі сіламі змагацца з дзяржаўнай прапагандай, што льецца ў вушы праз тэлебачанне і прэсу:

1⃣ прапагандысцкая прэса вельмі карысная, ды проста незаменная для распалкі вогнішча каб смажыць шашлык, бульбачку ці каўбаскі;
2⃣ у газетную паперу з- пад т.з. дзяржаўных СМІ файна заварочваць воблу, селядцы, каўбаскі;
3⃣ і нарэшце, галоўнае: газеткі тыпу “СБ” ці “Рэспубліка”, а асабліва “Союзное вече” заўсёды прыдатныя замест туалетнай паперы.

Шаноўныя беларусы, зараз пачынаецца гарачы сезон пікнікоў і адпачынку на прыродзе. Памятайце пра нашыя парады.

Жыве Беларусь!

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну