У Аргенціне патрабуюць спыніць пераслед працоўных у БеларусіУчора, напярэдадні гадавіны масавых зат…

У Аргенціне патрабуюць спыніць пераслед працоўных у Беларусі

Учора, напярэдадні гадавіны масавых затрыманняў і арыштаў лідараў незалежных і свабодных прафсаюзаў Беларусі, каля амбасады Беларусі ў Аргенціне прайшла акцыя пратэсту супраць рэпрэсіяў беларускіх уладаў у дачыненні да прафсаюзных актывістаў. Акцыя арганізавана Сацыялістычным рухам працоўных (MST), Рабочым левым фронтам – Адзінства і Міжнароднай сацыялістычнай Лігай (LIS) і праходзіць у рамках міжнароднай кампаніі “Прафсаюзная дзейнасць – не экстрэмізм!”, паведамляе Салідарнасць.

Пратэстуючыя трымалі ў руках фотаздымкі на якіх супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў збіваюць мірных дэманстрантаў у жніўні 2020. Аргенцінскія актывісты запатрабавалі ад рэжыму лукашэнкі вызваліць прафсаюзных лідараў асуджаных за праяву сваёй грамадзянскай і прафсаюзнай пазіцыі. Зняцце ўсіх абвінавачанняў, спыненне пераследу рабочых за іх прыналежнасць да непраўладных прафесійных саюзаў і гарантый прафсаюзнай дзейнасці ў краіне.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну