Адкрыццё выставы памяці Ларысы Геніюш у ПразеУ сераду, 12 красавіка, у Празе
адкрываецца выстава “Толькі ў Чэхіі я была цалкам беларускай”, прысвечаная Ларысе Геніюш.
На адкрыцці будзе акцыя памяці спадарыні Ларысы, на якую завітае ўнук
Міхал Геніюш. Пісьменнік
Уладзімір Арлоў згадае, як Беларусь развітвалася з ёй 40 гадоў таму.
Даследчыкі
Пётр Гаўлічак і Сяргей Кнырэвіч дададуць гістарычнага кантэксту, а перакладчык
Макс Шчур абяцае прэм’еру паэтычных перакладаў на чэшскую.
Выдавец
Іржы Браўнэр і перакладчыца
Святлана Вранава прэзентуюць чэшскае выданне мемуараў “Споведзь”.
Уваход вольны!
Дата: 12 красавіка
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: Národní knihovna ČR (Zasedací sál, vchod A, 1 patro), Klementinum 190, Praha 1
#БЗ_афішаБеларусы Замежжа |
Даслаць навіну