У Кіеве адбылася прэзентацыя праекта «З Украінай у сэрцы», прысвечанага беларускім героям, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з Расеяй, і тым, хто працягвае гэтую барацьбу
Арганізатары выставы ДФ «Вольная Беларусь» і музэй «Вольная Беларусь з Украінай у сэрцы». Таксама выстава плануецца ў Літве і Польшчы.
«Сёння Украіна стала полем барацьбы за гонар і годнасць народаў, якія зазналі агрэсію з боку Масквы. З 2013, з пачатку Рэвалюцыі Годнасці, мы стаім поплеч з братамі-беларусамі, і ў 2022, падчас нашэсця агрэсара, сітуацыя не змянілася — у нашых шэрагах шмат годных сыноў. Фотаздымкі з выставы прысвечаны тым, хто ахвяраваў сваім жыццём дзеля будучыні нашых краін, адстойваючы правы чалавека і светлую будучыню нашых дзяцей. Як мага больш кіяўлян павінны ўбачыць гэтыя гісторыі і ўсьвядоміць, што будаваць новае грамадзтва ляжыць ня толькі на Героях, але і на тых, хто застаўся ў мірных гарадах. Мы павінны быць годнымі! Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!» – сказаў Паўло Далынскі.
Беларусы Замежжа | Даслаць навіну