Як прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II? Распавядае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка22-23 красав…

Як прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II? Распавядае дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка

22-23 красавіка ў Вільні прайшла Канферэнцыя, на якой сабраліся больш за 120 прадстаўнікоў ініцыятываў і суполак беларусаў з розных кантынентаў. Галоўная мэта Канферэнцыі – разам абмеркаваць, як зрабіць працу дыяспары больш эфектыўнай, больш патрэбнай беларусам у Беларусі і як палепшыць супрацу паміж актывістамі і палітыкамі.

На Канферэнцыі дамовіліся:

1) Зрабіць 21 траўня Міжнародным днём палітвязняў, каб расказаць гісторыі тых, хто цяпер за кратамі, абмеркаваць спосабы іх вызвалення і дапамогі іх сем’ям.
2) Распаўсюджваць еўрапейскія каштоўнасці і ідэі, каб беларусы выбіралі іх, а не «русский мир».
3) Прасоўваць беларушчыну – каб беларусы замежжа не гублялі сувязі паміж сабой і з тымі, хто застаўся ў краіне.
4) Працаваць разам беларусам замежжа з палітычнымі цэнтрамі, каб трымаць тэму Беларусі на парадку дня ў розных краінах.

Больш пра вынікі – у відэа.