Штотыднёвая акцыя беларусаў Варшавы ў знак салідарнасці з Віктарам Бабарыкам і ўсімі беларусамі, як…

Штотыднёвая акцыя беларусаў Варшавы ў знак салідарнасці з Віктарам Бабарыкам і ўсімі беларусамі, якія пакутуюць ад дыктатуры лукашэнкі

На гэтым тыдні пасты сацыяльных сетак выбухнула навіна з ВК-1 г. Наваполацка.
Віктар Бабарыка ў ноч з 24 на 25 красавіка быў дастаўлены ў цэнтральную гарадскую бальніцу са шматлікімі цялеснымі пашкоджаннямі. Памагатыя дыктатара ў чарговы раз перайшлі рысу чалавечнасці.

Віктар паступіў са слядамі збіванняў, настолькі сур’ёзнымі, што яго нават не адразу пазналі, пакуль не ўбачылі прозвішча. Катаванні і акты жорсткасці, якія здзяйсняюцца прыхвастнямі рэжыму з’яўляецца яшчэ адным злачынствам, але ім не пазбегнуць адказнасці.

“Мы не можам маўчаць і глядзець на тое, як нявінных людзей збіваюць і зневажаюць толькі таму, што яны выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Разам мы мусім працягваць змагацца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека ў Беларусі.”

Жыве Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну