У Кіеве прэзентавалі ўкраінска-беларускі хабХаб будзе займацца дапамогай байцам — як беларусам, так…

У Кіеве прэзентавалі ўкраінска-беларускі хаб

Хаб будзе займацца дапамогай байцам — як беларусам, так і ўкраінцам, юрыдычнай падтрымкай беларусаў, у прыватнасці ў пытаннях легалізацыі, а таксама дапамогай беларускім дзецям.

Беларуская актывістка Алёна Жаркевіч падкрэсліла, што народы Украіны і Беларусі «аб’ядноўвае агульная бяда — расейскі імпэрыялізм»:

Таццяна Мартынава, блогер і заснавальніца руху «Хопіць баяцца!» адзначыла, што для Украіны важна працаваць з беларусамі, якія застаюцца на тэрыторыі сваёй краіны.

Беларуская актывістка Ірына Лукашэнка паведаміла, што 21 траўня хаб правядзе першае публічнае мерапрыемства. Ён будзе прысвечаны палітвязням рэжыму Лукашэнкі.

“Любыя намаганні па гарызантальнай самаарганізацыі, умацаванню дыялогу паміж народамі і ўзаемадапамогі важныя.”

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!


Беларусы Замежжа | Даслаць навіну