Стыпендыя ад італьянскага ўраду на вучобу ці моўныя курсыІталія прапануе стыпендыі на навучальны го…

Беларусы Замежжа

Стыпендыя ад італьянскага ўраду на вучобу ці моўныя курсы

Італія прапануе стыпендыі на навучальны год у магістратуры / дактарантуры ці ў адным з інстытутаў мастацтва, музыкі і танцаў (AFAM). Яшчэ ёсць варыянт для тых, хто валодае італьянскай на ўзроўні А2 — стыпендыя на курсы па італьянскай мове і культуры на тры месяцы!

Ты атрымаеш штомесяцовую стыпендыю ў 900 еўра, пакрыццё медстрахоўкі, а некаторыя ўніверсітэты вызваляць цябе ад аплаты вучобы (трэба ўдакладняць у канкрэтнай ВНУ)

Што трэба:

— Узровень ангельскай ці італьянскай (у залежнасці ад мовы праграмы) як мінімум В2

— Быць маладзейшым за 28 гадоў

Як падацца: праз спецыяльны сайт

Дэдлайн: 09.06.2023

Падрабязнасці — на сайце стыпендыі