Міграцыйны камітэт ПАСЕ падрыхтаваў рэкамендацыі па спрашчэнні легалізацыі за мяжой грамадзян, якія …

Міграцыйны камітэт ПАСЕ падрыхтаваў рэкамендацыі па спрашчэнні легалізацыі за мяжой грамадзян, якія вымушана ўцяклі з Беларусі.

У аднагалосна ўхваленым праекце рэзалюцыі, заснаваным на дакладзе Пола Галеса (Люксембург), камітэт заявіў, што “беларускі народ — гэта не тое ж самае, што рэжым Лукашэнкі”, і да яго не трэба ставіцца дыскрымінацыйным чынам праз удзел рэжыму ў вайне супраць Украіны.

Адзначаецца, што “большасць беларусаў у выгнанні жадаюць толькі аднаго — вярнуцца ў дэмакратычную Беларусь”.

Пакуль гэта не здарылася, уладам іншых дзяржаў трэба “зрабіць усё магчымае”, каб беларусы маглі заставацца ў прымаючых краінах “на законных падставах” і ў “дастойных умовах”.

Парламентарыі “віталі намаганні Літвы і Польшчы па пошуку прававых і практычных рашэнняў, якія даюць магчымасць зрабіць беларусаў у выгнанні больш жаданымі гасцямі”, аднак падкрэслілі, што “можна зрабіць больш”, і заклікалі да “нестандартных рашэнняў”.

“Дзяржавы і парламенты мусяць падтрымліваць дэмакратычныя сілы [Беларусі] у выгнанні, грамадзянскую супольнасць і адвакатаў, заахвочваць беларускую адукацыю і культуру рознымі спосабамі”, — лічаць члены міграцыйнага камітэта ПАСЕ.

Чакаецца, што адпаведны даклад будзе вынесены на абмеркаванне ПАСЕ ў чэрвені.

Далучайся да нас https://t.me/parlamentbel

Парламенцкі Канал

Гэта канал
аб парламентарызме
аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”