Апошнія месяцы рэжым у Беларусі значна ўзмацніў жорсткасць рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія п…

Апошнія месяцы рэжым у Беларусі значна ўзмацніў жорсткасць рэпрэсій у дачыненні да беларусаў, якія прыязджаюць у краіну з-за мяжы. Людзей арыштоўваюць за пасты ў сацыяльных сетках, удзел у маніфестацыях (у тым ліку за мяжой), ахвяраванні ў фонды салідарнасці, сувязі з пра-дэмакратычным рухам у выгнанні, а таксама з мэтай шантажу родных і блізкіх, або для запалохвання з мэтай вярбоўкі.

Асаблівую ўвагу рэжым праяўляе да актывістаў беларускіх дыяспаральных арганізацый, бо яны застаюцца голасам беларусаў ва ўмовах татальнага тэрору ўнутры Беларусі. Рэжым зацікаўлены ў тым, каб узяць у закладнікі дыяспаральных актывістаў з мэтай прымусіць беларусаў за мяжой знізіць сваю актыўнасць.

Народныя амбасады Беларусі настойліва раяць беларусам за мяжой прытрымлівацца рэкамендацый МЗС Еўрапейскіх краін і ўстрымацца ад наведвання Беларусі па ЛЮБЫХ(!) прычынах.

Мы разумеем, што шмат у каго могуць быць сур’ёзныя падставы для паездкі: юрыдычныя і маёмасныя пытанні, бізнес, хворыя сваякі. Тым не менш, мы настойліва заклікаем вас параўнаць гэтыя падставы з рызыкай затрымання.

Мы таксама раім беларускім суполкамі праяўляць асаблівую ўважлівасць да лічбавай бяспекі. Напрыклад:
– усе справы суполкі мусяць абмяркоўвацца з мэйлаў суполкі, а не прыватных мэйлаў, каб адміністратар заўсёды меў магчымасць выдаліць скрыню;
– доступ к дакументам мусіць быць прывязаны к мэйлам у дамене суполкі, па тых жа прычынах;
– не дзяліць мэйл паміж некалькімі людзьмі.

Лічбавая бяспека павінна быць арганізавана так, каб затрыманне аднаго з сябраў арганізацыі не ставіла пад удар усіх астатніх.

Жыве Беларусь!
———————————————

Последние месяцы режим в Беларуси значительно усилил репрессии против беларусов, приехавших в страну из-за рубежа. Людей арестовывают за посты в социальных сетях, участие в акциях (в том числе за рубежом), пожертвования в фонды солидарности, связи с продемократическим движением в изгнании, а также с целью шантажа родных и близких, либо за запугивание с целью вербовки.

Особое внимание режим уделяет активистам беларуских диаспоральных организаций, ведь они остаются голосом беларусов в условиях тотального террора внутри Беларуси. Режим заинтересован в том, чтобы взять в заложники активистов диаспоры с целью заставить беларусов за границей снизить свою активность.

Народные посольства Беларуси настоятельно советуют беларусам за границей следовать рекомендациям МИД европейских стран и воздерживаться от посещения Беларуси по ЛЮБЫМ (!) причинам.

Мы понимаем, что у многих людей могут быть серьезные причины для поездки: юридические и имущественные вопросы, бизнес, больные родственники. Тем не менее, мы настоятельно призываем вас сопоставить эти причины с риском задержания.

Мы также советуем беларуским сообществам уделять особое внимание цифровой безопасности. Например:
– все дела сообщества должны обсуждаться с электронной почты сообщества, а не с личных мейлов, чтобы у администратора всегда была возможность удалить ящик;
– доступ к документам должен быть привязан к электронной почте в домене сообщества по тем же причинам;
– не делите одну электронную почту между несколькими людьми.

Цифровая безопасность должна быть организована так, чтобы задержание одного члена организации не ставило под удар всех остальных.

Жыве Беларусь!

Народныя Амбасады | Ананімны зварот