Беларуская дыяспара ў Беластоку павесіла банер супраць расейскай ядзернай зброі 13 мая

Беларусы Замежжа

Беларуская дыяспара Беластока сёння, 13 мая, павесіла вялікі банер “Беларусы супраць расейскай ядравай зброі!” насупраць Генеральнага Консульства РБ ў Беластоку

Аб якім можна казаць суверэнітэце, калі суседняя краіна размяшчае на нашай тэрыторыі сваю ядзерную зброю?

Размяшчэнне расейскай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі гэта:
канчатковая адмова Беларусі ад суверэнітэту
прамая пагроза жыццю і бяспецы насельніцтва Беларусі
доказ акупацыі краіны Расеяй
Акт агрэсіі супраць незалежнай Беларусі

Слава Украіне
Жыве Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну