Абаронім беларускія ліцэі ў Польшчы”Асяродзьдзе беларускай нацыянальнай меншасьці занепакоенае сыгн…

Абаронім беларускія ліцэі ў Польшчы

“Асяродзьдзе беларускай нацыянальнай меншасьці занепакоенае сыгналамі Падляскай кураторыі асветы і Міністэрства адукацыі і навукі пра спробу ліквідацыі адукацыйнай структуры беларускай меншасьці ў Падляскім ваяводзтве. Паводле абедзьвюх установаў, выкладаньне беларускай мовы ў ліцэях у Бельску Падляскім і Гайнаўцы, а такім чынам і выпускны экзамен (матура) па гэтай мове, неабавязковыя.
Гэта фактычна пагроза для існаваньня беларускага школьніцтва ў Польшчы!”

Вы таксама можаце падпісаць зварот да Міністэрства адукацыі і навукі і Падляскай кураторыі асветы адносна захавання цяперашняга характару адукацыі беларускай меншасці ў Польшчы, які падпісалі 15 беларускіх арганізацый у Польшчы!

Падпісаць зварот і больш падрабязна прачытаць пра яго можна
па спасылцы.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну