Для «палітычных», сілавікоў і чыноўнікаў абмежавалі выезд з Беларусі
16 траўня на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале апублікавалі праўкі ў закон «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь». Дакумент абмяжоўвае права на выезд з краіны адразу некалькім катэгорыям грамадзянаў. Да іх адносяцца:
Асобы, якія стаяць на прафілактычным уліку ў органах дзяржаўнай бяспекі
Людзі, чый «выезд супярэчыць інтарэсам нацыянальнай бяспекі»
Асобы, у дачыненні да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс за правапарушэнні супраць парадку кіравання: непадпарадкаванне патрабаванню міліцыянтаў, парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых акцыяў і іншыя.
Абмяжоўвае дакумент і выезд за мяжу найвышэйшых чыноўнікаў. Цяпер зрабіць гэта яны змогуць толькі пасля ўзгаднення з Аляксандрам Лукашэнкам.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Праз VPN Без VPN