18.05.23, РыгаБеларусы  па запрашэнні Кангрэсу ўкраінцаў Латвіі сумеснаадзначылі Сусветны Дзень Выш…

18.05.23, Рыга

Беларусы  па запрашэнні Кангрэсу ўкраінцаў Латвіі сумесна
адзначылі Сусветны Дзень Вышыванкі ў Рызе і
выказалі сваю салідарнасць і падтрымку ўкраінскаму народу
Узклалі кветкі да помнікаў Свабоды і Т. Шаўчэнкі
Прайшліся маршам па вуліцах горада з беларускім і ўкраінскімі сцягамамі
Трымалі прамову пра вышыванкі ў сучаснасці:
пра дзейнасць П. Белавуса, пра творчасць Р. Базловай
верш палітвязня Ул. Савіна “Лён” гучаў у канцы выступу.

Вышыванка — выжыванка…
Нібы сцяг мой /у крыві/.
Адыйшла ў бок маланка;
Толькі ж мне не адыйсці…
Узмаліўшысь, згінуў лённік.
Скрозь маланкавы пажар —
Бел-чырвона-белы коннік
На / з-пад / ворага імчаў.
Вось і час мой, Божа — Езус…
Вораг стрэльнуў. Сее жах!
Бачыш — Лёс адступ адрэзаў!
Ён жа ноч спыніў. У вачах:
Сын — Іван. Дачка — Іванка…
Як той лён. Я ўзмалюсь
/За іх лёс/. І згіну — лён як,
У барацьбе за Беларусь

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну