Сёння ў Празе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняўБеларусы Прагі сабраліся на Palackého…

Сёння ў Празе прайшла акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў

Беларусы Прагі сабраліся на Palackého náměstí каб выказаць салідарнасць з беларускімі палітвязнямі. На плошчы былі пазначаныя памеры турэмнай камеры ў 4 кв. м – удзельнікі выстраіліся ў ёй, каб паказаць, у якіх цяжкіх умовах знаходзяцца палітвязні Беларусі.

Таксама актывісты раздавалі прахожым бутыки вады з адмысловымі этыкеткамі, на якіх была надрукаваная просьба дапамагаць палітвязням, а гэтак жа QR-коды са спасылкамі на інфармацыйныя платформы і фонды дапамогі.

Арганізавала акцыю Bělaruské studentstvo ČR – суполка беларускіх студэнтаў і студэнтак Чэхіі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну